wd wp Пошук:

Прэмія міру кнігагандляроў Германіі

Прэмія міру кнігагандляроў Германіі

Прэмія міру кнігагандляроў Германіі (ням. Der Friedenspreis des Deutschen Buchhandels) — міжнародная ўзнагарода дзеячам літаратуры, навукі і мастацтва за іх унёсак у развіццё міру і ўзаемаразумення паміж народамі. Яна была арганізавана ў 1949 годзе. Узнагарода ў памеры 25000 еўра выдаецца ў час Франкфурцкага кніжнага кірмаша. Урачыстае ўзнагароджанне адбываецца ў царкве Святога Паўла ў Франкфурце-на-Майне.

Узнагарода выдаецца біржавым саюзам кнігагандляроў Германіі.

Нягледзячы на тое, што ідэя была выказана яшчэ ў 1949 годзе, упершыню ўзнагарода была ўручана ў 1950, як «Узнагарода міра нямецкіх выдавецтваў» у Гамбургу.

У 1971 годзе ўпершыню яна была прысуджана пасмяротна. Лаўрэат быў вызначаны саветам фонду.

За ўвесь час існавання ўзнагарода была прысуджана 65 разоў, з якіх 8 — жанчынам. У тым ліку пісьменніцы Святлане Алексіевіч у 2013 годзе.

Савет фонда

На 17 чэрвеня 2015 склад савета быў наступны:

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Германія
Катэгорыя·Кірмашы
Катэгорыя·1950
Катэгорыя·Франкфурцкі кніжны кірмаш
Катэгорыя·Міжнародныя выстаўкі