wd wp Пошук:

Дзень незалежнасці ЗША

Дзень Незалежнасці ЗША (англ.: Independence Day) — дзень падпісання Дэкларацыі незалежнасці ЗША ў 1776 годзе, якая абвяшчае незалежнасць ЗША ад Каралеўства Вялікабрытаніі; святкуецца ў Злучаных Штатах Амерыкі 4 ліпеня. Дзень незалежнасці лічыцца днём нараджэння Злучаных Штатаў як свабоднай і незалежнай краіны. Большасць амерыканцаў называюць гэтае свята проста «Чацвёртага ліпеня». Свята суправаджаецца феерверкамі, парадамі, барбекю, карнаваламі, кірмашамі, пікнікамі, канцэртамі, бейсбольнымі матчамі, сямейнымі сустрэчамі, зваротамі палітыкаў да народа і цырымоніямі, а таксама іншымі публічнымі і прыватнымі мерапрыемствамі, традыцыйнымі для Злучаных Штатаў. Дзень незалежнасці — гэта нацыянальнае свята ЗША.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Падзеі 4 ліпеня
Катэгорыя·Ліпень 1776 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Святы 4 ліпеня
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя ЗША