wd wp Пошук:

Прыск

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыск (значэнні). Прыск Панійскі (стар.-грэч.: Πρίσκος, Πανίτης) — візантыйскі дыпламат, гісторык і пісьменнік V стагоддзя.

Меркавана нарадзіўся ў першай чвэрці V стагоддзя ў фракійскім мястэчку Паніян (Panium), ад назвы якога атрымаў па звычаі таго часу мянушку «Панійскага»[2]. Паніян — невялікі гарадок на паўночным узбярэжжы Мармуровага мора.

Прыск паходзіў з заможнай сям’і, якая дала яму выдатную філасофскую і рытарычную адукацыю. Пасля заканчэння навучання ў школе рыторыкі Канстанцінопаля паступіў на дзяржаўную службу. Выконваў дыпламатычныя даручэнні візантыйскіх імператараў. Аўтар сачынення «Візантыйская гісторыя і дзеянні Атылы» ў 5 кнігах.

Прыск быў сакратаром пры Максіміне, які займаў высокія пасады пры імператары Усходняй Рымскай імперыі Феадосіі II. Здольнасці Прыска былі заўважаны і ў 448 годзе Максіміну было даручана ўзначаліць візантыйскае пасольства да правадыра гунаў Атыле, у складзе якога знаходзіўся і Прыск. Падчас падарожжа за Дунай і знаходжання ў стаўцы Атылы Прыск меркавана вёў падрабязны дзённік. Запісы з яго ляглі ў аснову сачынення «Візантыйская гісторыя і дзеянні Атылы», з якога да нашага часу дайшлі фрагменты ў пераказе іншых аўтараў. Этнаграфічныя заметкі Прыска з’яўляюцца каштоўным і рэдкім назіраннем сведкі пра ўнутранае жыццё варварскіх народаў эпохі Вялікага перасялення народаў.

Змена імператара на візантыйскім прастоле не перашкодзіла кар’еры Прыска. Ужо напачатку кіравання Маркіяна ў 450 годзе Прыск знаходзіўся ў Рыме, дзе вёў тайныя перамовы з сынам франкскага караля Хільдэрыка I з мэтай перашкодзіць заключэнню сепаратнага пагаднення Рыма з Франкскім каралеўствам, далей прыняў удзел у місіях у Аравію і Егіпет. Пасля смерці Максіміна Прыск перайшоў на службу ў якасці саветніка па юрыдычных пытаннях да Яўфімія, магістра афіцый пры імператары Марцыяне.

Сярод дыпламатычных місій Прыска найбольш важнай можа лічыцца наведванне імперыі Атылам. Апісанне гунаў і іх правадыра прынесла яму вядомасць сярод гісторыкаў. Меркавана тэкстамі Прыска карыстаўся Іардан.

Зноскі

  1. 1 2 3 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 1 лютага 2021.
  2. Суда. — P. 2301.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыпламаты Візантыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 410 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Гісторыкі Візантыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі V стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 471 годзе