wd wp Пошук:

Магістр афіцый

Магістр афіцый (magister officiorum) — у позняй Рымскай імперыі адзін з вышэйшых грамадзянскіх чыноўнікаў. Загадваў палацавая адміністрацыя, у прыватнасці, ён меў права судзіць злачынствы палацавых служак. Яму падпарадкоўвалася імперская канцылярыя (scrinia), ён разбіраў петыцыі і скаргі, пасланыя на імя імператара. Як вышэйшы адміністратар палаца, а таксама кіраваў прыёмам пасольстваў і загадваў «перакладчыкамі з усіх моў» (interpretes omnium gentium). Сярод падпарадкаваных магістра афіцый былі таксама сакрэтныя службы (agentes in rebus і curiosi) і асабістая ахова імператара (scholae palatinae).

Апроч гэтага, магістр афіцый загадваў фабрыкамі па вытворчасці зброі (шчытоў, стрэл, панцыраў, кідальных машын і іншага ўзбраення) і дзяржаўнай поштай (cursus publicus).

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пасады Рымскай імперыі
Катэгорыя·Візантыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай