wd wp Пошук:

Прыенай

Прыенай (літ.: Prienai, традыцыйная беларуская назва — Прэны) — горад у Літве, размешчаны на рацэ Нёман. Цэнтр Прыенайскага раёна Каўнаскага павета. Насельніцтва — 11,0 тыс. чал.

Гісторыя

Прыенай упершыню згадваецца ў 1502 годзе як дзяржаўны маёнтак (двор), у 1579 — мястэчка. У 1644 годзе вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза падараваў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе горад. У 1580 і 1785 атрымалі прывілеі на правядзенне кірмашоў. У 1609 годзе Каспер Горват заснаваў касцёл. У пачатку 17 ст. дзейнічала прыходская школа[1].

У 1773 годзе Прэны перайшлі ва ўласнасць Сапегаў, якія валодалі імі да 1857 года, калі перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць. Былі цэнтрам стараства, з 1791 — Прэнскага павета. 9 лістапада 1791 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Св. Георгія на кані, забіваючага кап’ём цмока. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Прусіі[1].

У 1920 годзе Прэны ўвайшлі ў склад Польшчы. У верасні 1939 года горад быў заняты савецкімі войскамі. З чэрвеня 1941 да 1944 года горад быў акупаваны нямецкімі войскамі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 Прыенай на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты Прыенайскага раёна
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыенай
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)