wd wp Пошук:

Прэнскі павет

Прэнскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у 17911795 гадах. Цэнтр — г. Прэны. Створаны Чатырохгадовым соймам 1788—1792 гадоў з паўднёвых парафій Ковенскага павета Троцкага ваяводства і суседніх парафій Жамойці. У 1793 годзе ў крыху змененых межах Прэнскі павет уключаны ў склад Мерацкага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе асноўная частка Прэнскага павета на левабярэжжы Нёмана ўключана ў склад Прусіі, раёны на правабярэжжы Нёмана — у склад Расійскай імперыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прыенай
Катэгорыя·Зніклі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Мерацкае ваяводства
Катэгорыя·З’явіліся ў 1791 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паветы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·1791 год у Еўропе