wd wp Пошук:

Monato

Monato (у перакладзе з эсперанта — «Месяц») — Міжнародны часопіс на мове эсперанта аб палітыцы, культуры, навуцы, сучасным жыцці. Часопіс друкуецца ў Бельгіі, яго чытаюць у 65 краінах. Асаблівасцю часопіса з’яўляецца тое, што артыкулы напісаныя жыхарамі менавіта тых краін, аб якіх ідзе гаворка.

Часопіс быў заснаваны Штэфанам Маўлем у 1979 годзе. першы нумар з’явіўся 15 студзеня 1980 года, з таго часу звычайна выходзіць адзін нумар у месяц. Папярэднікам «Monato» быў часопіс «Semajno» (у перакладзе з эсперанта «тыдзень»), але ён выйшаў усяго адзін раз — 1 верасня 1978 г.

Існуе пяць розных версій часопіса. Першая і самая папулярная — друкаваная. Для сляпых выдаецца аўдыёверсія часопіса на касетах, але яна ўтрымлівае не ўсе артыкулы. З 2001 г. падпісчыкі могуць атрымліваць усе тэксты часопіса па электроннай пошце ў фармаце XHTML (у Унікодзе) ці як тэкставыя файлы ASCII (у X-сістэме). У 2003 годзе дадалася пятая версія часопіса — у фармаце PDF. Падпісчыкам часопіса ўсе тэксты артыкулаў даступныя таксама ў інтэрнэце.

Спасылкі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0772-456X
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы на мове эсперанта
Катэгорыя·Часопісы Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Часопісы ўніверсальнага зместу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міжнародныя часопісы