wd wp Пошук:

Понт-Авен

Понт-Авен (фр.: Pont-Aven) — камуна на паўночным захадзе Францыі, знаходзіцца ў рэгіёне Брэтань, дэпартамент Фіністэр, акруга Кемпер, кантон Маэлан-сюр-Мер. Размешчана гістарычнай вобласці Карнуай за 33 км на паўднёвы ўсход ад Кемпера і за 85 км на захад ад Вана, за 6 км ад нацыянальнай аўтамагістралі N165, у месцы ўпадзення ракі Авен у Атлантычны акіян.

Гісторыя і культура

Пачынаючы з 1886 года ў Понт-Авене ўтварылася і працавала мастацкая група на чале з Полем Гагенам і Эмілем Бернарам. Тут склалася школа Понт-Авена, імпрэсіянізм развіўся ў сінтэтызм.

Сярод галоўных славутасцей — дальмен Нізо і Музей выяўленчага мастацтва.

Зноскі

  1. Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
  2. French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
  3. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  4. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  5. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Фіністэр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта