wd wp Пошук:

Эміль Бернар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бернар.

Эміль Бернар (фр.: Émile Bernard, 28 красавіка 1868, Ліль — 16 красавіка 1941, Парыж) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў сімвалізму ў мастацтве.

Жыццё і творчасць

У 1886 годзе паступае вучыцца жывапісу ў парыжскае мастацкае атэлье Фернана Кармона, дзе знаёміцца з Тулуз-Латрэкам і ван Гогам. У тым жа годзе выгнаны з атэлье «за ўпартасць». У 1886—1888 гадах жыве ў Понт-Авэне, дзе далучаецца да мастацкай групы Понт-Авэн і становіцца сябрам Гагена. Тут жа, у 1887 годзе, сумесна з Луі Анкетэнам, распрацоўвае клуазанісцкі стыль жывапісу.

У 1890 годзе Эміль Бернар перажывае рэлігійны крызіс, пасля чаго майстар звяртаецца да прадметаў і сюжэтаў сярэднявечнага мастацтва. У 1891 годзе разрывае сяброўства з Гагенам і далучаецца да сімвалісцкай групы Адылона Рэдона і Фердынанда Ходлера.

У 1893—1903 гадах падарожнічае па Егіпце, Італіі і Іспаніі. У гэтыя гады стварае па большай частцы рэлігійныя і сімвалісцкія карціны.

Бернар, з’яўляўся адным з выбітных майстроў групы Порт-Авэн, у пачатку сваёй творчасці схіляўся да прымітывізму, у канцы жыцця капіяваў палотны венецыянскіх майстроў. У той жа час творчасць Бернара аказала вырашальны ўплыў на працы Пабла Пікаса ў яго «блакітны перыяд». Доўгія сяброўскія адносіны Бернара з ван Гогам, Гагенам і Сезанам пакінулі пасля сябе вельмі каштоўную для даследчыкаў творчасці мастакоў перапіску.

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118924648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118924648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 https://rkd.nl/explore/artists/7433
  5. Émile Bernard
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118924648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. 1 2 French // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лілі
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка