wd wp Пошук:

Фіністэр

Фіністэр (фр.: Finistere, брэт.: Penn-ar-Bed) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Брэтань. Самы заходні дэпартамент краіны (не ўлічваючы заморскія). Парадкавы нумар — 29. Адміністрацыйны цэнтр — Кемпер. Насельніцтва — 883 тыс. чалавек (24-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 2006 г.).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 6733 км².

Дэпартамент уключае 5 акруг, 54 кантона і 283 камуны.

Гісторыя

Фіністэр быў адным з першых дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань. Назва літаральна перакладаецца як «Край зямлі» (лац.: Finis Terr) і адносіцца да назвы брэтонскага паселішча Фін-Тэр, які даў імя таксама заснаванаму тут абацтву і мысу.

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Фіністэр