wd wp Пошук:

Покры

По́кры[1] (трансліт.: Pokry, руск.: Покры) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 24 км на паўночны ўсход ад Брэста, 18 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі гарадзішча і могільнікі за 2 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Лясная, сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў старажытнасці.

У 1739 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1840 годзе жыхарамі вёскі і панам А. Баяроўскім царква перабудавана. Паводле матэрыялаў 1858 года сяло ў Брэсцікм павеце. Уваходзіла ў маёнтак Дзямянчыцы пані Баяроўскай. У 1870 годзе дзейнічала народнае вучылішча. У 1886 годзе вёска ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета, працавала царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе вёска — цэнтр сельскагаспадарчага таварыства, якому належала 333,5 дзес. зямлі; 48 дзес. зямлі мела царква. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 35 двароў, 11 вяскоўцаў загінулі на фронце.

У лютым 1949 года арганізаваны першы калгас «Савецкая Армія». З 54 гаспадарак у яго ўступілі 43; 20 мужчын і 36 жанчын.

Насельніцтва

Інфраструктура

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

У вёсцы ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка.

Архітэктурныя помнікі

Свята-Пакроўская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Покры
Населеныя пункты паводле алфавіта
Чарнаўчыцкі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных