wd wp Пошук:

Петэр Бенуа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бенуа.

Петэр Леанард Леапольд Бенуа (нідэрл.: Petrus Leonardus Leopoldus (Peter) Benoit; 17 жніўня 1834, Харэлбеке(руск.) бел., правінцыя Заходняя Фландрыя, Бельгія — 8 сакавіка 1901, Антверпен) — бельгійскі кампазітар, гісторык музыкі. Член Каралеўская акадэміі Бельгіі(англ.) бел. (з 1882).

Біяграфія

У 1855 годзе скончыў Брусельскую кансерваторыю (клас Ф. Ж. Фетыса(руск.) бел.).

Арганізатар (1867) і дырэктар (да 1901) Фламандскай музычнай школы ў Антверпене (з 1898 Каралеўская фламандская кансерваторыя(англ.) бел.); правёў рэформу музычнай адукацыі.

Творчасць

Адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў фламандскага кірунку ў бельгійскай музыцы, апіраўся на фламандскі фальклор і традыцыі нямецкай музычнай культуры.

Сярод твораў: Рэквіем (1863), араторыі «Люцыфер» (1866), «Шэльда» (1868), кантаты «Забіванне Авеля» (1856), «Рубенс» (1877).

Аўтар кнігі і артыкулаў па гісторыі бельгійскай музыкі(англ.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Peter Benoit // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118886568 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118886568 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Антверпене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Брусельскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Фландрыі