Заходняя Фландрыя (нідэрл.: West-Vlaanderen, з.-флам.: West-Vloandern, фр.: Flandre occidentale, ням.: Westflandern) — адна з дзесяці правінцый Бельгіі і адна з пяці фламандскіх правінцый. Мяжуе з Усходняй Фландрыяй, Эно, Францыяй і Нідэрландамі. Амываецца Паўночным морам. Сталіца — Бругэ. Складаецца з 64 муніцыпалітэтаў.
Плошча: 3125 км²
Самая высокая кропка: ўзгорак Кемелберг, 156 метраў над узроўнем мора
Важнейшыя рэкі: Ізер, Ліс, Мандэла
Насельніцтва: 1.138.503 (станам на 1 студзеня 2005)
Паўвостраў: Стэрненейланд