wd wp Пошук:

Георгій Фёдаравіч Мірчынк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірчынк. Георгій Фёдаравіч Мі́рчынк (13 (25) красавіка 1889, Масква — 10 красавіка 1942, Саратаў) — беларускі і савецкі геолаг, доктар геалагічных навук (1936), правадзейны член АН БССР (1940). Член прэзідыума савецкай секцыі Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні чацвярцічнага перыяду з 1932, віцэ-прэзідэнт з 1939, прэзідэнт з 1941. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1937). Аўтар 146 апублікаваных прац, з іх больш за 20 па тэрыторыі Беларусі.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і педагога-асветніка, лужычанскага[1] паходжання. Скончыў (з залатым медалём) Маскоўскую практычную акадэмію камерцыйных навук(руск.) бел. у 1907 годзе. Скончыў (з залатым медалём за кандыдацкую працу) фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта(руск.) бел. ў 1912. Пры кафедры геалогіі, прыват-дацэнт (1915). Дацэнт, прафесар (1918), загадчык кафедрай, прарэктар Маскоўскага ўніверсітэта (да 1930), Маскоўскай горнай акадэміі(руск.) бел. (1928), Межавага інстытута(руск.) бел., прафесар і загадчык кафедры Маскоўскага геолагавыведніцкага інстытута(руск.) бел. (1930—1941), загадчык аддзела чацвярцічнай геалогіі Геалагічнага інстытута АН СССР(руск.) бел. (1934—1941). Выкладаў курсы палеанталогіі, геалогіі СССР, гістарычнай геалогіі. Асабліва вядомым быў ягоны курс лекцый па чацвярцічнай геалогіі.

Быў арыштаваны ў Маскве 23 чэрвеня 1941, памёр у Саратаўскай турме. Быў цалкам рэабілітаваны ў 1990.

У навуцы

У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў верхнекрэйдавыя і ніжнетрацічныя адклады Крыму і Пензенскай губерні (у студэнцкія гады), фасфарытавых адкладаў Беларусі і Украіны (1912—1919). У далейшым займаўся даследваннямі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду геалагічнай гісторыі, стварыў унікальны комплексны метад вывучэння гэтага перыяду.

Заснаваў савецкую школу геолагаў-чацвярцічнікаў (вядомыя прадстаўнікі: М. М. Страхаў, У. В. Менер(руск.) бел., В. І. Громаў(руск.) бел., А. І. Масквіцін, Я. В. Шанцэр, М. І. Нікалаеў, К. В. Нікіфарава, М. М. Жукаў). Асаблівае значэнне мелі яго працы па геалагічным картаванні, найперш, такія выдатныя абагульненні геалогіі чацвярцічнага перыяду, як карты чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР, у т.л. Усходняй Беларусі (1923, 1927) і міжнароднай чацвярцічнай карты Еўропы

Зрабіў значны навукова-гаспадарчы ўнёсак, напрыклад, рабіў даследванні для высвятлення ўмоваў водазабеспячэння, удзельнічаў у распрацоўцы праблемы водазабеспячэння Мінска (1928), вышуканні будматэрыялаў, фасфарытавых залежаў і росыпных радовішчаў, вывучаў тэхніка-геалагічныя абставіны дзеля пракладвання шашовых і чыгуначных ліній, быў кансультантам на мностве гідратэхнічных будоўляў, напрыклад, каналу Масква-Волга (узнагароджаны ордэнам), Куйбышаўскага(руск.) бел. і Салікамскага гідравузлоў і інш.

Зрабіў істотны ўнёсак у развіццё геалогіі ў Беларусі, апублікаваў шэраг прац па вывучэнні фасфарытавых залежаў Магілёўскай вобласці, геалагічным даследванні ўздоўж будаваных у Беларусі чыгуначных ліній (1917, 1918, 1921, 1930-я), геалагічнай і гідрагеалагічнай здымцы шэрагу лістоў, суадносінах рачных тэрасаў і стаянак палеалітычнага чалавека ў басейне Дзісны і Сожа (1929), стратыграфіі, карэляцыі чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР (1933, укладаў усходнюю частку Беларусі) і інш.

Зноскі

  1. Лужычане (лужыцкія сербы) каля Дрэздэна (Бауцэн ці Будашын)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Канстанцінаўскага межавога інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай горнай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Дактары геалагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў Саратаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выкладчыкі РДГРУ
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»