wd wp Пошук:

Пер Андэрс Рудлінг

Пер А́ндэрс Ру́длінг (шведск.: Per Anders Rudling; 1974, Карльстад, Швецыя)[2] — шведска-амерыканскі гісторык[3], прафесар кафедры гісторыі Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), спецыялізуецца ў галіне нацыяналізму. Мае ступені магістра рускай мовы (Упсальскі ўніверсітэт, 1998), магістра гістарычных навук (Універсітэт Сан-Дыега, 2003), доктара філасофіі (Універсітэт Альберты, 2009). З’яўляецца аўтарам кнігі «Узлёт і падзенне беларускага нацыяналізму, 1906—1931» (англ.: The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906-1931), якая апублікавана Універсітэтам Пітсбурга[4] і прысвечана тэме сучаснага беларускага нацыяналізму ад вытокаў да 1930-х гг[5].

Біяграфія

Аўтар даследавання па гісторыі беларускага і ўкраінскага нацыяналізму, Халакоста ва Украіне і Беларусі.

У 2012 годзе выступіў з крытыкай анансаванага лекцыйнага туру ў Канадзе Руслана Забілага — былога дырэктара львоўскага «Цэнтра даследаванняў вызваленчага руху» і дырэктара львоўскага музея «Турма на Лонцкага»[6]. Паводле словаў Рудлінга, Забілый удзельнічаў у праслаўленні ўкраінскага нацыяналізму ў яго самых жорсткіх формах. Лекцыйны тур Забілага, адзначыў Рудлінг, прасоўваюць арганізацыі, асацыяваныя з украінскім нацыяналізмам накшталт АУН(б)(укр.) бел. Сцяпана Бандэры — антыдэмакратычнай, антысеміцкай і расісцкай арганізацыі, што выкарыстоўвала тэрарызм і гвалт супраць палітычных апанентаў і нацыянальных меншасцей[7][8].

За гэта Рудлінг падвергся нападкам з боку ўкраінскіх нацыяналістаў у Канадзе (сярод якіх быў і прэзідэнт супольнасці ветэранаў УПА). У абарону гісторыка выступіў шэраг вучоных і даследчыкаў Халакоста, якія выказалі салідарнасць з Рудлінам і назвалі яго крытычныя выказванні каштоўнымі і пераканаўчымі. Сярод тых, хто падтрымаў Рудлінга, былі Омер Бартаў(англ.) бел., Эфраім Зураф(англ.) бел., Довід Кац(англ.) бел., Джон-Пол Хімка(англ.) бел., Аляксей Мілер(руск.) бел., Атына Гросман(ням.) бел., Рут Водак(англ.) бел., Крысціян Гернер(англ.) бел. і інш[9].

Публікацыі

Артыкулы

Раздзелы з кніг

Зноскі

  1. Per Anders Rudling // MAK
  2. The Algemeiner, Per Anders Rudling. The Algemeiner Jewish & Israel News. Articles by Per Anders Rudling. Retrieved 30 May 2014.
  3. 1 2 Per Anders Rudling. Lund University, Department of History, Associate Professor. Архівавана 11 верасня 2014. Curriculum Vitae, Academia.edu. Retrieved 30 May 2014.
  4. Amazon.com, The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906—1931 (Paperback). Book Description. Retrieved 30 May 2014.
  5. Per Anders Rudling, The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906—1931 Pitt Russian East European Series, University of Pittsburgh Press, 2014. ISBN 0822963086
  6. D.H. (11 October 2012), Canadian Missile Lands in Sweden. Defending History, Vol. V, No. 1727. Copies of scanned documents.
  7. Dr. Per Anders Rudling (3 October 2012), Concerning the Zabily Speaking Tour In North America. Defending History, Vol. V, No. 1727. Ruslan Zabily’s planned North American lecture tour. Retrieved 30 May 2014.
  8. Per Anders Rudling (12 October 2012), Ukrainian Ultranationalists Sponsor Lecture Tour Across North American Universities. Архівавана 31 мая 2014. Searchlight Magazine. Northampton University, U.K.
  9. Open Letter in Support of Per Anders Rudling | Defending History

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Альберцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карльстадзе
Катэгорыя·Гісторыкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гісторыкі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка