wd wp Пошук:

Перыяд фарміравання

Перыяд фарміравання (англ.: Formative period) — стадыя развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на працягу прыкладна I тысячагоддзя да н.э. — сярэдзіны I тысячагоддзя н.э.

Вылучэнне перыяду фарміравання ў амерыканскай археалогіі з’яўляецца альтэрнатывай традыцыйнай перыядызацыі археалагічных культур, дзе пасля архаічнага перыяда вылучаецца лясны перыяд. Галоўны недахоп традыцыйнай перыядызацыі — тое, што яна заснавана на вопыце даследаванняў усходняй часткі ЗША і Канады, мала адпавядае патрэбам даследчыкаў археалагічных культур паўднёвага захаду і не звязана з вывучэннем археалагічных культур іншых краін Новага Свету.

У 1958 г. калектыў археолагаў, аўтараў кнігі «Метад і тэорыя ў амерыканскай археалогіі», прапанавалі новую перыядызацыю, дзе замест ляснога перыяда былі ўведзены вызначэнні перыяда фарміравання і класічнага перыяда. Згодна аўтарам, прыкметамі перыяда фарміравання з’яўляюцца:

У наш час вучонымі шырока ўжываюцца як традыцыйная, так і прапанаваная перыядызацыі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалогія ў ЗША
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі