wd wp Пошук:

Паўночнакітайская мова

Гл. таксама артыкул «Путунхуа» пра афіцыйную кітайскую мову, у аснове якой ляжаць паўночныя дыялекты. Паўночнакітайская мова («паўночныя дыялекты кітайскай мовы», таксама бэйфанхуа (кіт. трад. 北方話, спр. 北方话 , піньінь: Běifānghuà, літаральна: «паўночныя дыялекты») або гуаньхуа (кіт. трад. 官話, спр. 官话 , піньінь: Guānhuà, літаральна: «афіцыйная гаворка») — найбуйнейшая кітайская мова або асноўная дыялектная група кітайскай мовы (у залежнасці ад вызначэнні статусу кітайскіх ідыёмаў), якая аб’ядноўвае блізкія адзін да аднаго кітайскія дыялекты, распаўсюджаныя на большай частцы паўночнага і паўднёва-заходняга Кітая.

На аснове пекінскага дыялекту гэтай групы стварылі ў 50-60 гг. ХХ ст. маўленчы стандарт путунхуа, які стаў афіцыйнай вуснай мовай краіны. Уключае ў тым ліку дунганскую мову, якая вылучаеццы выключна этна-сацыялінгвістычна.

У заходняй літаратуры паўночнакітайскую мову звычайна завуць мандарынскай, або мандарынскай кітайскай (англ.: Mandarin Chinese). Назва ўзнікла як калька c кіт. гуаньхуа (літар. — афіцыйная гаворка), ад заходняй назвы вышэйшых кітайскіх чыноўнікаў (гуань) — мандарынаў.

Пад кітайскай мовай, як правіла, маюць на ўвазе менавіта яе паўночную разнавіднасць або стандартную форму — путунхуа.

Дыялекты

Распаўсюджванне васьмі асноўных паўночнакітайскіх дыялектных падгруп у КНР

Асноўныя дыялектныя групы паўночнакітайскай:

东北 = Паўночна-усходняя галіна

北京 = Пекінская галіна

冀鲁 = Галіна Цзі-Лу (хэбэйска-шаньдунская галіна)

胶辽 = Галіна Цзяа-ляа (ляадунска-шаньдунская галіна)

中原 = Чжун’юаньская галіна (раёны раўніны Чжун’юань: СюйчжоуЧжэнчжоуСіяньСінін і паўднёвыя раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)

兰银 = Галіна Лань-інь (раёны ЛаньчжоуІньчуань і ўсходнія раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)

江淮 = Цзянхуайская галіна (левабярэжнае нізоўе ракі Янцзы: УханьХэфэйТайчжоуЯньчэн)

西南 = Паўднёва-заходняя галіна

Часам у склад паўночнакітайскай уключаюць таксама цзіньскую мову (цзінь; 45 млн чал.), распаўсюджаную ў правінцыі Шаньсі, на поўначы правінцый Шэньсі і Хэбэй, і ў часткі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Кітая
Мовы з памылкай у ISO 639-3
Кітайскія мовы і дыялекты