wd wp Пошук:

Від на жыхарства

Від на жыхарствадакумент, які пацвярджае асобу замежнага грамадзяніна або асобу без грамадзянства i пацвярджае атрыманне ёй дазволу на пастаяннае пражыванне ў дзяржаве знаходжання.

У Рэспубліцы Беларусь від на жыхарства выдаецца замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Від на жыхарства як правіла з’яўляецца дакументам, які дае права на свабодны выезд з краіны і ўезд у яе на працягу тэрміну дзеяння дазволу на пастаяннае пражыванне. У той жа час, у некаторых краінах наяўнасць віду на жыхарства не вызваляе ад неабходнасці атрымання ўязных і выязных віз грамадзянамі, якія стала пражываюць на іх тэрыторыях.

Некаторыя краіны (напрыклад, Швейцарыя, Аўстрыя, Іспанія, Італія, Мальта, Эстонія і іншыя) маюць у сваім заканадаўстве палажэнні, якія дазваляюць заможным замежнікам атрымліваць від на жыхарства без права на працу. Хоць у пералічаных краінах замежнікі могуць атрымаць і іншы тып віду на жыхарства - з правам на працу.

Гл.таксама

Зноскі

  1. http://mvd.gov.by/ru/main.aspx?guid=3151 Архівавана 16 сакавіка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Від на жыхарства
Катэгорыя·Міграцыйнае права