Патрыяршы сабор у Піцундзе ў гонар Апостала Андрэя Першазванага — сабор, пабудаваны ў Піцундзе (Піцыунт) у пачатку X стагоддзя ў часы праўлення грузінскага цара Баграта III з дынастыі Баграціёнаў, які з’яўляўся пляменнікам апошняга абхазскага цара Феадосія III(руск.) бел..
Піцундскі сабор быў кафедрай абхазскіх каталікосаў. Тут адбываліся выбары каталікосаў-патрыярхаў Абхазіі, пасвячэнне епіскапаў.
У XI — XV стагоддзях сабор неаднаразова абнаўляўся. У XVII стагоддзі, пад пагрозай нападу з боку туркаў, кафедра каталікоса Абхазіі пераносіцца ў Гелаці (Грузія), сабор быў закінуты.
У другой палове XIX стагоддзя сабор быў зноў адбудаваны і асвечаны ў гонар Успення Багародзіцы.
Пытанне аб пераносе з будынка сабора аргана, усталяванага ў 1975 годзе нямецкімі майстрамі, быў узняты ў ў 2009 годзе[1]. 29 ліпеня 2014 года в. а. прэзідэнта Абхазіі Валерый Бганба(руск.) бел. падпісаў распараджэнне, у якім даручыў міністэрству культуры сумесна з дзяржкіраваннем па ахове гісторыі культурнай спадчыны адшукаць магчымасць пераносу органа з Піцундскага сабора ў іншае месца[2].
Сабор адносіцца да тыпу крыжовакупальных, трохнефных і трохапсідных храмаў. Узведзены з каменя і цэглы. У размеркаванні гэтых матэрыялаў назіраецца пэўны парадак. Сцены храма ад цокаля складзеныя выключна каменнымі блокамі, затым мур набывае змяшаны характар: шэрагі каменя перамяжоўваюцца з цаглянымі праслойкамі. Чым вышэй, тым каменныя праслойкі танчэй, а цагляныя — таўшчэй. Верхняя частка сцен, барабан і ляжачы на ім купал, унутраныя апоры-слупы складзеныя цалкам з цэглы рознага памеру. На цэнтральнай алтарнай апсідзе звонку паміж вокнамі выкладзеныя тоўстай цэглай крыжы. Гладкія сцены пакрытыя тынкоўкай, у ранейшыя часы упрыгожанай фрэскамі, ад якіх захаваліся толькі пояс медальёнаў у алтары. Унутры сабора, у заходняй яго частцы знаходзіцца пахавальня, у якой знаходзяцца дзве магілы, прызначаныя апосталам Андрэю Першазванаму і Сымону Кананіту, аб чым сведчаць фрэскавыя выявы двух апосталаў унутры пахавальні.
![]() |
Патрыяршы сабор у Піцундзе на Вікісховішчы |
---|