wd wp Пошук:

Гелацкі манастыр

Гелацкі манастыр

Гелацкі манастыр Багародзіцы блізу Кутаісі (груз. გელათის მონასტერი) — найбольш значны сярэднявечны манастыр у Грузіі. Цэнтр царкоўнага і культурнага жыцця, рэзідэнцыя Каталікоса з 2-й паловы XVI стагоддзя да 1814 года, помнік Сусветнай спадчыны (1994).

Манастыр быў заснаваны царом Давідам IV Будаўніком у 1106 годзе і стаў яго пахавальняй. Саборная царква будавалася да 1125 года і яшчэ пяць гадоў ўпрыгожвалася мазаікамі. У той час манастыр быў месцазнаходжаннем Гелацкай акадэміі.

У XIII стагоддзі да манастырскага ансамбля дабудавалі цэрквы св. Мікалая і св. Георгія, а таксама трох’ярусную званіцу. У манастыры захоўвалася нямала каштоўных абразоў і прадметаў прыкладнога мастацтва; у савецкі час яны былі канфіскаваныя і размеркаваны па музеях.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Грузіі
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Грузіі
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Грузіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта