wd wp Пошук:

Патрыс Леконт

Патрыс Леконт (фр.: Patrice Leconte; 12 лістапада 1947, Парыж) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Паступіў у Вышэйшую школу кінаадукацыі (I.D.H.E.C.), якую скончыў у 1969 годзе. Да 1975 года працаваў мастаком у часопісе «Pilote», здымаў камедыйныя кароткаметражкі. У 1975 годзе дэбютуе на шырокім экране. У 1978 годзе рэжысёр паставіў маладзёжную карціну «Загарэлыя», у 1979 годзе зняў працяг працяг «Загарэлыя на лыжах». Пасля шэрагу паспяховых камедый рэжысёр здымае баявік з лёгкім камедыйным ухілам — «Спецыялісты» (1985).

Зняў трагікамедыйную трылогію «Муж цырульніцы» (1991), «Танга» (1993), «Водар Івон» (1994). Аднак гэтыя фільмы не набылі такой папулярнасці, як карціна «Насмешка», адзначаная прэміяй «Сезар» за фільм і рэжысуру і намінаваная на «Оскар». У 1998 годзе рэжысёр зняў «Адзін шанец на дваіх» — баявік з Аленам Дэлонам, Жанам-Полем Бельмандо і Ванэсай Парадзі. Яе ён запрасіў на галоўную ролю ў фільме «Дзяўчына на мосце» (1999), дзе яе партнёрам стаў Даніэль Атой. Цікавасць гледачоў і крытыкі выклікала драма «Удава з вострава Сен-П’ер» (2000). Сярод апошніх фільмаў рэжысёра — «Фелікс і Лола» (2001), «Чалавек з цягніка» (2002), «Вуліца асалод» (2002).

Фільмы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124112722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. http://www.nndb.com/lists/504/000063315/
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124112722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://en.academic.ru/dic.nsf/enwiki/520449

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры