wd wp Пошук:

Масье Ір

«Масье́ Ір» (фр.: Monsieur Hire) — французскі мастацкі фільм 1989 года, пастаўлены рэжысёрам Патрысам Леконтам[6]. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана Жоржа Сіменона «Заручыны масье Іра».

Прэм’ера фільма адбылася ў маі 1989 года[7] ў межах конкурснай праграмы 42-га Канскага кінафестывалю[8]. Фільм быў высока ацэнены як у Францыі, так і за яе межамі.

Сюжэт

Ціхі самотны халасцяк масье Ір, якога падазраюць у забойстве дзяўчыны, любіць таемна назіраць праз акно за сваёй маладой суседкай Алісай, якая жыве ў доме насупраць. Аднойчы, заўважыўшы яго пры выбліску маланкі ў час навальніцы, Аліса прыходзіць да яго дадому, каб даведацца, чаму ён за ёй шпіёніць.

Акцёрскі склад

   Мішэль Блан      Масье Ір
   Сандрын Банер      Аліса
   Люк Цюе      Эміль
   Андрэ Вільм      інспектар

Музычнае суправаджэнне

Арыгінальную музыку да фільма напісаў кампазітар Майкл Найман. Аднак скразным музычным лейтматывам фільма з’яўляецца Фартэпіянны квартэт № 1[en] Іаганеса Брамса.

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[9].

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0097904/ Праверана 13 мая 2016.
  2. 1 2 3 4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4755.html Праверана 13 мая 2016.
  3. 1 2 3 4 ČSFD — 2001.
  4. http://movieplayer.it/film/l-insolito-caso-di-mr-hire_7482/ Праверана 13 мая 2016.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
  6. Monsieur Hire — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
  7. Monsieur Hire — Release Info(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
  8. Monsieur Hire — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
  9. Роджэр Эберт. Monsieur Hire movie review & film summary (2006)(англ.) . Сайт Роджэра Эберта (21 снежня 2012). Праверана 11 лістапада 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэтэктыўныя фільмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы Францыі 1989 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Экранізацыі раманаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы-драмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы-трылеры Францыі
Катэгорыя·Фільмы Патрыса Леконта
Катэгорыя·Фільмы-драмы 1989 года
Катэгорыя·Фільмы на французскай мове
Катэгорыя·Фільмы 1989 года
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)