wd wp Пошук:

Жан-Поль Бельмандо

Жан-Поль Бельмандо (фр.: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933, Нёі-сюр-Сен, Францыя — 6 верасня 2021) — французскі акцёр, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфесце французскай «новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханні» (1960).

Біяграфія

Нарадзіўся 9 красавіка 1933 года ў Нёі-сюр-Сен.

Вучыўся на курсах драматычнага мастацтва ў П.Дзюкса і Р.Жырара. Працаваў y парыжскіх тэатрах. 3 1956 года ў кіно. Глыбіня драматычнага даравання і здольнасць да пераўвасаблення найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні», «Пісьмы паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, святар» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя гісторыі кахання», «Адрынутыя» (паводле В.Гюго) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч даляраў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсць хто», 1979; «Прафесіянал» і «Ас з асаў», 1982; «Слава», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадзюсар («Ставіцкі», 1974, выканаў галоўную ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963).

Памёр 6 верасня 2021 года[11].

Выбраная фільмаграфія

Узнагароды

Кінаўзнагароды

Дзяржаўныя ўзнагароды

Зноскі

  1. Jean-Paul Belmondo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean-Paul Belmondo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508733 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://explore.bfi.org.uk/4ce2b9f4b9b90
  5. http://www.lipstickalley.com/showthread.php?t=230212&page=109
  6. 1 2 Jean-Paul Belmondo est mortParis: Societe Editrice Du Monde, 2021. — 364240 экз. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  7. https://www.lefigaro.fr/cinema/jean-paul-belmondo-le-magnifique-est-mort-20210906
  8. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
  9. https://www.cnews.fr/culture/2021-09-06/son-pere-paul-sa-carriere-son-heritagequand-jean-paul-belmondo-nous-parlait-de
  10. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  11. Памёр францускі актор Жан-Поль Бельмандо

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нёі-сюр-Сен
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага