wd wp Пошук:

Патрык Уайт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уайт.

Патрык Віктар Мартындэйл Уайт[5] (англ.: Patrick Victor Martindale White; 28 мая 1912, Лондан — 30 верасня 1990) — аўстралійскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1973) «За эпічнае і псіхалагічнае майстэрства, дзякуючы якому быў адкрыты новы літаратурны мацярык»[6].

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1935). Дэбютаваў у 1935.

Творчасць

Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіяграфічнай кнігі «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх паказана англійская рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі.

П’есы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Patrick White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118767607 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.153.
  6. “Nobel Prize in Literature 1973 – Press Release”. Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Web. 7 May 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане