wd wp Пошук:

Патокава-ледавіковыя адклады

Флювіягляцыяльныя тэрасы

Пато́кава-ледавіко́выя адкла́ды[1], флювіягляцыяльныя адклады[1] — слаістыя адклады, якія ўтвораны патокамі расталых ледавіковых водаў. Адрозніваюць прыледавіковыя і ўнутрыледафіковыя адклады.

Озы ў Швецыі

Прыледавіковыя адклады ўтвараюцца перад ледавіком выцякаючымі з-пад яго краю талымі водамі. Ім уласціва хуткая змена па меры аддалення ад краю ледавіка грубых галечных і валунных пяскоў дробназярністымі пяскамі. Утвараюць зандры, флювіягляцыяльныя тэрасы.

Унутрыледафіковыя адклады ўтвараюцца талымі водамі ў падлёдных тунэлях, прамыінах і праталінах у тоўшчы ледавіка. Адрозніваюцца вялікай неаднастайнасцю складу, абумоўленай чаргаваннем ў разрэзе і зменай на плошчы назапашванняў валунных і галечных матэрыялаў, жвіру, дрэнна адсартаваных або добра прамытых пяскоў рознай буйнасці. Утвараюць камы, озы.

З патокава-ледавіковымі адкладамі звязаны радовішчы пяску, жвіру, прэсных падземных водаў.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геалогія