wd wp Пошук:

Паручын

Паручы́н[1] (трансліт.: Paručyn, руск.: Поручин) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 72 жыхары, 47 гаспадарак (2005).

Гісторыя

Сядзіба ў пач. XX ст.

У 1783 годзе тут пабудавана царква Я. Кабылінскім. асля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.

У 1886 годзе ў вёсцы Паручын (альбо Ясянец) 35 двароў, дзейнічала царква. Паводле перапісу 1897 годзе ў складзе Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У пачатку XX ст. побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. У 1970 годзе далучана суседняя вёска Крывое Сяло[2].

Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[3].

Інфраструктура

Працуе магазін.

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Катэгорыя·Паручын
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі