wd wp Пошук:

Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара

Партызанская брыгада імя Л. М. Даватарапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада Ф. С. Шляхтунова (пазней імя Свярдлова, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года ў савецкім тыле). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Докшыцкага, Куранецкага, Мядзельскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (568 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Брыгада разам з іншымі партызанскімі брыгадамі ў 1943 годзе вяла баі з карнікамі ў Докшыцкім, Ушацкім, Мядзельскім раёнах. Разграміла нямецкія гарнізоны ў вёсках Іжа (студзень і лістапад 1943), Любань (студзень 1943), Кабыльнік (люты 1943). У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў удзельнічала ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначных участках КруляўшчынаПараф’янава, КрывічыКуранец, знішчыла каля 3 тыс. рэек. Дыверсійная група А. У. Букаева ў ліпені 1943 года пусціла пад адхон 4 эшалоны. У ноч на 3 чэрвеня 1944 года на дарозе КуранецБалашы партызаны правялі засадны бой. За 5 дзён да падыходу Чырвонай Арміі выбілі немцаў з вёскі Любань, райцэнтра Куранец і чыгуначнай станцыі Княгінін і ўтрымлівалі іх да падыходу савецкіх войск.

Памяць

У 1970 годзе каля вёскі Ляскі Вілейскага раёна ў гонар брыгады створаны мемарыяльны комплекс.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе