wd wp Пошук:

Летнія Паралімпійскія гульні 2020

Летнія Паралімпійскія гульні 2020 (афіцыйна — XVI Паралімпійскія летнія гульні) — мультыспартыўныя спаборніцтвы, якія мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе, але былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[1]. Гульні ўрачыста адкрыліся 24 жніўня 2021 года і працягваліся да 5 верасня[2]. Спаборніцтвы ішлі на тых самых аб’ектах, дзе праходзілі Летнія Алімпійскія гульні 2020. Арганізатары вырашылі праводзіць Гульні без гледачоў па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі.

Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 24 жніўня 2021.

Медальны залік

Усяго на Паралімпіядзе ў Токіа было разыграна 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Перамогу ў агульным медальным заліку атрымала каманда Кітая, якая заваявала 96 залатых, 60 сярэбраных і 51 бронзавую ўзнагароду. Другой стала зборная Вялікабрытаніі (41-38-45), трэцяй — ЗША (37-36-31), чацвёртай — Расіі (36-33-49)[3]. Беларусь на гульнях у шасці відах спорту прадстаўлялі 20 спартсменаў, якія заваявалі сем медалёў[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. euronews.com
  2. Tokyo Olympics and Paralympics: New dates confirmed for 2021 (нявызн.), BBC Sport (30 March 2020).
  3. Агонь Паралімпіяды ў Токіа згашаны на цырымоніі закрыцця Гульняў
  4. ​Параалімпійскія гульні — вынікі турніра. Спаборніцтвы, дзе ніхто не прайграе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жнівень 2021 года
Катэгорыя·2021 год у спорце
Катэгорыя·Паралімпійскія гульні
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы