wd wp Пошук:

Папугаепадобныя

Папугаепадобныя, або папугаі (Psittaciformes) — атрад птушак. Вядомыя з міяцэна.

Класіфікацыя

Утрыманне ў няволі

У жывых кутках часцей трымаюць пласкахвостых аўстралійскіх (хвалістых, блакітных, ружовабрухіх, чырванагрудых, пеўчых, карэл, разел), а таксама асобныя віды васкадзюбых (неразлучнікаў і каралавых). Большасць з іх маюць яркае рознакаляровае апярэнне; некаторыя лёгка імітуюць чалавечую гаворку (так званыя гаваруны). Сярод іх ёсць невялікія (даўжынёй 17—18 см), а ёсць і гіганты (даўжыня цела з хвастом да 0,5 м і больш). Асабліва пашыраны хвалістыя папугайчыкі — невялікія, стройныя даўгахвостыя птушкі родам з Цэнтральнай Аўстраліі. Яны цудоўна адчуваюць сябе ў клетцы, заўжды вясёлыя, здольныя да пераймання гукаў, добра размнажаюцца ў няволі. У выніку селекцыйнай работы выведзена мноства каляровых варыяцый афарбоўкі і апярэння.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Атрады птушак