wd wp Пошук:

Зялёна-чырвоны высакародны папугай

Зялёна-чырвоны высакародны папугай або Двухкаляровы папугай (Eclectus roratus, раней — Lorius roratus) — птушка сямейства папугаевых. Арнітолагі звычайна адносяць гэтага папугая да падсямейства сапраўдных папугаяў (Psittaculini). Аднак апошнія даследаванні паказалі, што ў яго шмат агульнага з падсямействам лорыевых (Loriinae).

Апісанне

Даўжыня цела 35-40 см; вага да 450 г. Афарбоўка самцоў і самак моцна адрозніваецца. У самцоў асноўны колер зялёны з блакітным адбіваецца на верхавінах крылаў і пад крыламі, краі крылаў сіне-блакітныя, покрыўныя пёры хваста жаўтавата-зялёныя, падкрылкі і бакі чырвоныя. Дзюба рознакаляровая: верхняя сківіца чырвоная і бліскучая, кончык жоўты, ніжняя сківіца чорная. Радужка аранжавая. Ногі шэрыя. У апярэнні самкі пераважае чырвона-вішнёвы колер. Край крыла, ніжняя частка грудзей і жывот сіне-фіялетавыя. Хвост чырвоны, аблямаваны жоўтай паласой. Падхвосце і падкрылкі чырвоныя. Вакол вачэй сіняе кольца. Дзюба чорная. Радужка жаўтаватая. Ногі сіняватыя.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта