wd wp Пошук:

Начны папугай

Начны папугай (Geopsittacus occidentalis, сін. Pezoporus occidentalis) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду. У апошні час аб’ядноўваюць у адзін род з земляным папугаем.

Апісанне

Шчыльнага целаскладу, невялікіх памераў (каля 24 см даўжынёй) і з някідкім апярэннем. Афарбоўка жаўтавата-аліўкавая з лускападобным чорным малюнкам, чэрава жоўтае. Хвост адносна кароткі.

Арэал

Насяляе ў цэнтральных і заходніх раёнах Аўстраліі.

Лад жыцця

Засяляюць скалістыя сухія паўпустыні. Актыўныя ў начны час. Лятаюць звычайна на невялікую адлегласць. З надыходам ночы вылятаюць на пошукі корму і вадапоі. Сілкуюцца ў асноўным насеннем калючых кустоў. Начны папугай застаецца адной з самых няўлоўных і таямнічых птушак свету, мала каму ўдавалася яго ўбачыць.

Распаўсюджанне

Будуюць гнёзды ў гушчары калючых кустоў у некалькіх сантыметрах ад зямлі. Самкі адкладаюць да 5 яек.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1861 годзе
Катэгорыя·Эндэмікі Аўстраліі
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Птушкі Аўстраліі
Катэгорыя·Сапраўдныя папугаі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта