wd wp Пошук:

Жако

Жако, таксама шэры папугай[1] (Psittacus erithacus) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны від рода.

Апісанне

Даўжыня птушкі дасягае 30-35 см, размах крылаў 65, даўжыня крыла 22, а хваста 8 см. У жако чорная загнутая дзюба, ногі свінцова-шэрыя. Ноздры, васковіца, абадок вакол вачэй ў яго пакрытыя скурай. У доўгіх крылаў жако добра развітыя канцы, хвост сярэдняй даўжыні, роўнай зрэзанай формы. У апярэнні жако два асноўныя колеры — пёры попельна-шэрага колеру з крыху больш светлымі бакамі і пурпурна-чырвоны колер пёраў хваста.

Распаўсюджанне

Арэал пражывання шэрага папугая — Заходняя Афрыка (Ангола, Конга, Гвінея, Сьера-Леонэ, Ліберыя), супадае з вобласцю, дзе расце алейная пальма. Жывуць жако ў тых раёнах, дзе ёсць лясныя гушчары.

Лад жыцця

Жако выбіраюць для начлегу высокія дрэвы і збіраюцца на іх кожны вечар. На досвітку папугаі вылятаюць, каб здабыць сабе харчаванне. Жако сілкуюцца пладамі пальмавага дрэва, насеннем (могуць здзяйсняць набегі на палі), садавінай, лісцевай масай.

Зноскі

  1. Напісанне Жако, Шэры папугай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.413
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Уразлівыя віды