wd wp Пошук:

Рагаты папугай

Рагаты папугай або Чубаты папугай (Eunymphicus cornutus) — птушка сямейства папугаевых. Адзін з двух прадстаўнікоў роду. Некаторыя сістэматыкі ўключаюць яго ў род какарыкі Cyanoramphus.

Знешні выгляд

Даўжыня папугая больш за 30 см, палова прыпадае на хвост. Асноўная афарбоўка апярэння зялёная. На ілбе чырвоная пляма. Патыліца жаўтаватая, крылы і хвост блакітныя. Адметнай асаблівасцю гэтага віду з’яўляюцца 2-6 падоўжаныя, чорныя з чырвонымі кончыкам, пёркі на галаве, нагадваюць рожкі.

Арэал

Жыве ў Новай Каледоніі і на блізкіх астравах.

Лад жыцця

Засяляюць лясу з каўры. Жывуць парамі ці невялікімі групамі. Харчуюцца насеннем і арэхамі.

Размнажэнне

Гнёзды робяць ў дуплах.

Пагрозы і ахова

Знішчэнне старых лясоў, замена лясоў плантацыямі какосавай пальмы, а таксама адлоў птушак людзьмі абумовіла рэзкае скарачэнне папуляцыі гэтага папугая. Калі не атрымаецца дамагчыся развядзення іх у няволі, то яны могуць знікнуць. У цяперашні час налічваецца 1000—2500 асобін.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта