Па́паратны[1] (трансліт.: Paparatny, руск.: Папоротный) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
У 4 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
На поўначы меліярацыйны канал.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны ў 1920-х гадах перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).