wd wp Пошук:

Паной

Пано́й (руск.: Поно́й[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Мурманскай вобласці, на Кольскім паўвостраве.

Даўжыня ракі 426 км. Плошча вадазбору 15500 км². Расход вады 175 м³/с. Аб’ём сцёку 5,365[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў заходняй частцы ўзвышша Кейвы. Працякае па Лавазёрскай тундры і ўпадае ў губу Папова Лахта Белага мора[2]. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, з перакатамі, разгаліноўваецца на рукавы і пратокі. У сярэднім цячэнні рэчышча Паноя ўмерана звілістае, цячэнне павольнае. У ніжнім цячэнні, ніжэй вусця ракі Калмак рака перасякае крышталічнае плато ў каньёне шырынёй 0,5—0,8[2] км. Рэчышча ў гэтай частцы ўмерана звілістае, з парогамі. Агульнае падзенне ракі складае 292[2] м. Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае рака звычайна ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, на парожыстых участках — у снежні[2].

У басейне Паноя 7805[2] азёр агульнай плошчай 324[2] км². Азёрнасць вадазбору 2,1[2] %. Азёры ў басейне ракі: Шчучае, Ніжне-Каменскае, Мазгавое, Кальваньвозера, Верхне-Каменскае, Васільева, Вялікае Калакольнае і інш.[3]

У ракі 244[2] прытокі. Сярод іх: Кіевейка, Сахарная, Кукша (Кісенга), Ельрака, Пятчэма, Кінемур, Мухая, Кофта, Пача, Патманьга, Ача, Пурнач, і інш.[3]

У сярэднім цячэнні ракі размешчаны Панойскі заалагічны заказнік[4][5].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 180. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Повалишникова Е. С. Поной // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. 1 2 Река Поной (Пессарьйок) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  4. Понойский (зоологический) // ООПТ России (руск.)
  5. Понойский государственный природный зоологический (орнитологический) заказник // Кольская энциклопедия Архівавана 21 кастрычніка 2020. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Белае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Мурманскай вобласці