wd wp Пошук:

Палац Браніцкіх

«Французскі сад»

Палац Браніцкіх — рэзідэнцыя кароннага гетмана Клеменція Браніцкага ў Беластоку (1689—1771), якая будавалася ў стылі барока ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як «падляшскі Версаль»[1]. Па раскошнаму ўбранню і вытанчанасці аздаблення не саступаў каралеўскаму палацу ў Вілянуве.

У пейзажным парку захаваліся павільён для гасцей, арсенал, аранжарэя і іншыя будынкі. Дзякуючы намаганням Яна Клеменса Браніцкага Беластоку ў 1749 годзе каралём Аўгустам Саксонскім было нададзена Магдэбургскае права.

У 1802 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, спадкаемцы прадалі рэзідэнцыю каралю Прусіі. Пасля Тыльзіцкага міру 1807 года палац перайшоў у рукі расійскага імператара Аляксандра I. Пасля гэтага дрэвы і кусты з палацу былі вывезены ў царскія рэзідэнцыі, а больш за дваццаць скульптураў з саду — у Санкт-Пецярбург. У 1826 годзе былі дэмантаваны скульптуры, якія ўпрыгожвалі атык, ліквідаваны арнаменты фасада ў стылі ракако, а таксама скінутыя з даху барочныя шлемы.

Пад час Першай сусветнай вайны палац амаль не пацярпеў, а пад час Другой сусветнай вайны на 70 працэнтаў быў знішчаны.

У 1946—1960 гадах вялася перабудова палаца ў тым выглядзе, які ён меў у XVIII стагоддзі.

Цяпер у палацы знаходзіцца рэктарат Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэта. У вялікай актавай зале дзякуючы яго выдатнай акустыцы ладзяцца рэгулярныя конкурсныя слуханні хораў у рамках міжнародных фестывляў царкоўнай музыкі.

Зноскі

  1. Визначні місця в місті Білосток // Палац Браницьких(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Беластока
Катэгорыя·Палацы Польшчы
Катэгорыя·Браніцкія герба «Грыф»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Беластока