wd wp Пошук:

Пакрывец лекавы

Пакрывец лекавы, валовы язык, заяччы салат, мядоўка[3][4][5] (Anchúsa officinális) — від травяністых раслін роду пакрывец (Anchusa) сямейства бурачнікавыя (Boraginaceae). Народныя назвы: валовы язык, заячая салата, мядоўка.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Кветкі

Шматгадовая травяністая, жорстка-шурпатая расліна. Сцябло галінастае, 20-100 см вышынёй.

Лісце вузкае, ланцэтнае або даўгавата-ланцэтнае, 5-12 см даўжынёй і 1 см шырынёй, ніжняе чарашковае, верхняе сядзячае.

Кветкі ў мяцёлкавых суквеццях, якія складаюцца з завіткоў. Чашачка пяціраздзельная, вяночак пяцілопасцевы, спачатку фіялетавы, потым блакітны, з бялёсымі лускавінкамі ў зеве. Тычынак пяць.

Плады — яйцападобныя, касыя, бугрыстыя, сеткавата-маршчакаватыя, шэрыя арэшкі.

Цвіценне ў маі — жніўні, плоданашэнне з чэрвеня.

Распаўсюджанне

Расце на Беларусі, у сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі і на Каўказе.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Карані ўжываюць у народнай медыцыне як адхарквальны і супрацьзапаленчы сродак. Яны ўтрымліваюць алкалоіды і лічацца атрутнымі[6].

Кветкі часам выкарыстоўваюць для атрымання фарбы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Энциклопедический словарь лекарственных, эфирномасличных и ядовитых растений / Сост. Г. С. Оголевец. — М.: Сельхозгиз, 1951. — С. 70. — 584 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пакрывец
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных