Падо́ссе[1] (трансліт.: Padossie, руск.: Подосье) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Да 1843 года вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Сігневічы, які належаў жонцы генерала Блышынскага, з 2 красавіка 1843 года ўласнасць Рамуальда Нейгоф-Лея. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года — вёска ў Равяціцкай воласці. Дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня. Побач з вёскай сядзіба ва ўладанні Маліноўскага і Амельні.
У 1905 годзе за 3 вярсты ад Падосся знаходзіўся маёнтак. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Углянскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 9 воінаў-землякоў. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавеце[2].
У 1970 годзе ў Бярозаўскім сельсавеце, у саўгасе «Прамень», 450 жыхароў.