У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леантовіч. Мікалай Дзмітрыевіч Леантовіч (1 (13) снежня 1877, сяло Манастырышча, Падольская губерня Расійская імперыя цяпер Няміраўскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна — 23 студзеня 1921, сяло Маркаўка, Падольская губерня Вінніцкая вобласць) — украінскі кампазітар , педагог, харавы дырыжор, грамадскі дзеяч, педагог. Аўтар шырока вядомых апрацовак украінскіх народных песень для хору «Щедрик», «Дударик», «Казака нясуць». Яго апрацоўка «Щедрика» вядомая ў свеце як калядка «Carol of the Bells».
Аснову музычнай спадчыны Леантовіча складаюць харавыя мініяцюры — апрацоўкі ўкраінскіх народных песень, якія выконваюцца шматлікімі ўкраінскімі хорамі ва Украіне і ў дыяспары.