Паго́сцішча[1] (трансліт.: Pahoscišča, руск.: Погостище) — вёска ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крынкаўскага сельсавета.
Да 23 лістапада 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Выдрэйскага сельсавета[2], да 17 ліпеня 1964 года — у склад Стасеўскага сельсавета[3].
У канцы красавіка 1863 года пад Пагосцішчам атрад І. Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі.