wd wp Пошук:

Павел Сяргеевіч Паўлючэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлючэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Паўлючэнка (нар. 1 студзеня 1998) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Брук-Бэт Тэрмаліца» з Няцечы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе і дубль быў расфарміраваны, у сезоне 2015 Павел быў запасным брамнікам у асноўнай камандзе. У сезоне 2015 стаў выступаць за асноўны склад, выйграўшы канкурэнцыю з вопытным Русланам Капанцовым. Згуляўшы ў 20 матчах у Першай лізе, дапамог магілёўскаму клубу вярнуцца ў элітны дывізіён.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца 2018 года[2]. Сезон 2017 распачаў у дубліруючым складзе. У ліпені 2017 года, так і не згуляўшы за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе спачатку быў трэцім брамнікам. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы брэстчан супраць мазырскай «Славіі» (2:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. З кастрычніка 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе дынамаўцаў. Усяго ў сезоне 2017 правёў за «Дынама» 7 матчаў, у якіх прапусціў 2 галы, і дапамог клубу заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце.

У сезонах 2018—2019 быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Аляксандра Гутара. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[4]. У сезоне 2020 пасля сыходу Гутара стаў часцей з’яўляцца на полі, чаргуючыся з Сяргеем Ігнатовічам.

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[5]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянту Беларусі.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з польскім клубам «Брук-Бэт Тэрмаліца» і неўзабаве афіцыйна папоўніў яго склад[6].

Міжнародная кар’ера

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльДняпроБеларусь14−9
2015Д2ДняпроБеларусь00
2016Д2ДняпроБеларусь20−21
2017 (1)дубльДняпроБеларусь9−7
2017 (2)Д1ДынамаБеларусь7−2
2018Д1ДынамаБеларусь6−5
2019Д1ДынамаБеларусь4−4
2020Д1ДынамаБеларусь13−17
2021Д1РухБеларусь28−27

Зноскі

  1. Pavel Pavlyuchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
  3. Украинский защитник Сергей Даценко стал игроком «Днепра»
  4. Павловец и Павлюченко на год продлили контракты с брестским «Динамо»
  5. Павел Павлюченко подписал контракт с “Рухом”
  6. “Брук-Бет Термалика” объявил о трансфере Павла Павлюченко. Польскую команду тренирует Радослав Латал
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Брук-Бэт Тэрмаліца Няцеча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы