wd wp Пошук:

Павел Ксаверый Бжастоўскі

Павел Ксаверый Бжастоўскі, таксама Павел Ксаверый Берастоўскі (30 сакавіка 1739, в. Мосар Ашмянскага павета — 17 лістапада 1827, Рукойні) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Канонік віленскі (17551773), пісар вялікі літоўскі (17621774) і рэферэндар духоўны вялікі літоўскі (17741787)[1], архідыякан віленскі (з 1823)[2]. Публіцыст і перакладчык.

Біяграфія

П. К. Бжастоўскі. Мастак Ф. К. Фабр, 1797
Палац Бжастоўскіх у Вільне, уладальнікам якога Павел Ксаверый стаў у 1760-я

Прадстаўнік шляхецкага роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Юзафа. Меў братоў Роберта і Станіслава.

3 1758 навучаўся ў Рыме ў Калегіум Кліментынум, святар з 1763.

Фінансаваў выданне кніжак езуіцкай, піярскай і базыльянскай друкарнямі ў Вільні. Пераклаў з італьянскай мовы кнігу «Навука для новых спаведнікаў» («Nauka dla nowych spowiedników», Вільня, 1765—66), з французскай мовы кнігі Б. Грасіяна «Універсальны чалавек» («Cziowiek uniwersalny», Вільня, 1765) i Дзюамеля дзю Мансо «Праца аб сельскай гаспадарцы» («Dzieło o rolnictwie», т. 1—2, Вільня, 1770—73). Аўтар кнігі «Генеалагічныя паведамленні пра доме Бжастоўскіх» (на розных мовах, 1776, 1796 і 1818).

У 1767 набыў маёнтак Мерач у Віленскім павеце (перайменаваў яго ў Паўлава), і пад уплывам ідэй філосафа-асветніка Жана Жака Русо, а таксама сацыялістаў-утапістаў Томаса Мора, Анры Сэн-Сімона ды іншых правёў радыкальныя сацыяльна-эканамічныя рэформы, увёў самакіраванне сялянаў[3].

Рэформы апісаў у кнізе «Уставы для добрага парадку і павіннасцей аселых людзей у маёнтку Паўлава ці Мерач, прадпісаныя ў 1771 годзе» (Вільня, 1771, 2-е выданне 1791), «Лісты ананіма, якія апісваюць камісію вольных паўлаўскіх валашчанаў са сваім дзедзічам, ксяндзом Бжастоўскім, экс-рэферэндарам ВКЛ» (без даты і месца выдання).

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) прадаў Паўлава, жыў у Дрэздэне, Рыме. Па вяртанні на радзіму быў пробашчам у Рукойнях каля Вільні[4].

Узнагароды

Творчасць

Важныя творы

Пераклады

Рэдактарская праца

Лісты

Зноскі

  1. Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
  2. Валерый Пазднякоў. Бжастоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 326.
  3. 87. Што такое «Паўлаўская рэспубліка»? Архівавана 23 жніўня 2011. // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  4. Валерый Пазднякоў. Бжастоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 327.
  5. Zbigniew Dunin-Wilczyński. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 179.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Бжастоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1827 годзе
Катэгорыя·Пісары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1739 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з італьянскай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мосары
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскай губерні