wd wp Пошук:

Станіслаў Бжастоўскі

Станіслаў Бжастоўскі (2 сакавіка 1733, м. Ваўкалата Ашмянскага павета — 8 красавіка 1769, в. Рубяжэвічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода інфлянцкі (1767—1769).

Біяграфія

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Юзафа Бжастоўскага.

Палкоўнік пяцігорскі, шэф палка булавы вялікай ВКЛ, ваявода інфлянцкі з 1767, староста быстрыцкі, радашковіцкі, прапойскі, маршалак Радамскай канфедэрацыі[2].

Неаднаразова абіраўся на сойм: у 1754 і 1760 ад Ашмянскага павета, у 1761 — ад Пінскага і ў 1762 ад Браслаўскага.

Як прыхільнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» са зброяй у руках ахоўваў сесію Літоўскага Трыбунала ў 1763, у сувязі з пагрозай інтэрвенцыі расійскіх войск, пакліканых Чартарыйскімі.

Падчас Барскай канфедэрацыі выступіў супраць яе і перайшоў на бок рускіх[2]. За верную службу ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла і ордэнам Святога Станіслава.

Быў першым мужам Тэафілы Радзівіл(польск.) бел. і меў з ёю сына Міхала Гераніма.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 жніўня 2022.
  2. 1 2 Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Старосты прапойскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты быстрыцкія
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1733 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Старосты радашковіцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Менскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ваяводы інфлянцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1769 годзе
Катэгорыя·Бжастоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных