wd wp Пошук:

Роберт Бжастоўскі

Роберт Бжастоўскі (7 чэрвеня 1748, мяст. Міхалішкі Віленскага павета — пасля 1795) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Каралеўскі камергер, палкоўнік гусарскі, пяцігорскі, вялікі чашнік літоўскі (1787—1791), кашталян полацкі (1791—1795), маршалак Літоўскага Трыбунала ў 1791.

Біяграфія

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Юзафа Бжастоўскага. Быў жанаты з Ганнай Ядвігай Броэль-Плятэр, дачкой Канстанціна Людвіка Плятэра, і меў з ёю сыноў Людвіка, Вінцэнта, Аўгуста і дачку Марыю Ганну.

Між іншага валодаў мястэчкам Мосар, дзе ў 1775—1790 гадах пабудаваў палац у стылі класіцызму, а ў 1792 годзе сумай у 1 000 дукатаў фундаваў касцёл пад тытулам Святой Ганны, нябеснай апякункі сваёй жонкі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Кашталяны полацкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бжастоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міхалішках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня