wd wp Пошук:

Павел Антонавіч Сяўко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяўко. Павел Антонавіч Сяўко (22 сакавіка 1907, в. Андрэевічы — 5 лютага 1948) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, савецкі кіраўнік. Член КПСС з 1939 года.

Біяграфія

Да 1925 года парабкаваў, затым працаваў на чыгунцы. Актывіст Ваўкавыскага падпольнага райкама КПЗБ. Падчас тэрытарыяльнага падзелу Польшчы паміж СССР і Нямеччынай у 1939 года кіраваў атрадам рабочай гвардыі ў в. Мсцібава. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе абраны членам Часовага кіравання, дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, членам Паўнамоцнай камісіі гэтага сходу на 5-й пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР. З 1940 года дырэктар Ваўкавыскага млынкамбіната.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў палітаддзеле стралковай дывізіі. З 1943 года у партызанах: упаўнаважаны Беластоцкага падпольнага абкама, камісар 550-га партызанскага атрада. З ліпеня 1944 года намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, з ліпеня 1947 года старшыня Сапоцкінскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР з 1947 ода.

Загінуў 5 лютага 1948 года. Пахаваны ў г. п. Сапоцкін у брацкай магіле.

Памяць

Імем Сяўко названая вуліца ў Сапоцкіне. У Сапоцкіне на доме, дзе ён жыў, і на будынку чыгуначнай станцыі ў в. Андрэевічы (1975), дзе ён працаваў, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У музеі Сапоцкінскай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра яго[1].

Зноскі

  1. 22 сакавіка 1907 г. у в. Андрэевічы нарадзіўся ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, савецкі кіраўнік СЯЎКО Павал Антонавіч
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага