wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Няхайчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Няхайчык. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Няхайчык (нар. 15 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2020).

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2005 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2008 года стаў іграком асноўнага складу барысаўскага клуба.

У жніўні 2011 года разам з Ігарам Шытавым перайшоў у маскоўскае «Дынама», але за паўтары гады не здолеў замацавацца ў асноўным складзе маскоўскага клуба. У выніку, у студзені 2013 года скасаваў кантракт з дынамаўцамі і вярнуўся ў БАТЭ[3].

У сезоне 2013 спачатку быў трывалым іграком асновы. Выступаў пераважна як флангавы паўабаронца, але часам выкарыстоўваўся як цэнтральны нападнік. У другой палове 2013 года страціў месца ў стартавым складзе і стаў толькі з’яўляцца на замену.

У лютым 2014 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Том»[4], падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі ўлетку 2014 года. У Першынстве ФНЛ у сезоне 2015/16 стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, у выніку забіў 7 галоў у сезоне і дапамог камандзе вярнуцца ў вышэйшы дывізіён.

16 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі — клубам «Арэнбург»[5]. Пачынаў сезон 2016/17 у якасці іграка асновы. 16 кастрычніка 2016 года адзначыўся хет-трыкам у браму свайго былога клуба «Тамі». Пачатак 2017 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў радзей з’яўляцца на полі. Па выніках сезона «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пасля чаго ў чэрвені 2017 года Няхайчык пакінуў клуб у якасці свабоднага агента[6].

У ліпені 2017 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[7]. У складзе каманды замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы. У ліпені 2018 года стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Паўла ў мінскае «Дынама», аднак у выніку паўабаронца падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[8]. У сезоне 2019 у якасці капітана прывёў брэсцкі клуб да чэмпіёнства, сам з 12 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з БАТЭ[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў барысаўчан, у сезоне 2021 у сувязі з траўмай Станіслава Драгуна нярэдка выконваў функцыі капітана каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера

У складзе моладзевай зборнай Беларусі прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.

У 2011—2020 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі

  1. Pavel Nekhajchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Nyakhaychyk // FBref.com
  3. Футбол. Павел Нехайчик подписал контракт с БАТЭ
  4. «Томь» подписала контракт с Нехайчиком
  5. Павел Нехайчик подписал контракт с “Оренбургом”
  6. Нехайчик и Бордачев покинули “Оренбург”, став свободными агентами
  7. Брестское “Динамо” объявило о подписании Павла Нехайчика
  8. Нехайчик остается в Бресте
  9. Нехайчик подписал контракт с БАТЭ
  10. Павел Нехайчик в 33 года завершил карьеру
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта