wd wp Пошук:

Отан Гедэман

О́тан Ге́дэман (польск.: Otton Hedemann; 29 красавіка 1887, в. Мнішчызна, Рэчыцкі павет, Мінская губерня[2], Расійская імперыя, цяпер Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць[3] — 18 мая 1937, Вільня, Польская Рэспубліка[4]) — беларускі і польскі гісторык, краязнаўца, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў ваколіцах Мінска ў сям’і датчаніна Магнуса Яна Гедэмана і полькі Ядвігі з Андрыеўскіх. Бацька працаваў інжынерам-меліяратарам. Скончыў гімназію ў Гомелі, за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з Кіеўскага ўніверсітэта. Вярнуўся ў бацькоўскі фальварак пад Гомелем. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны бальшавікі адабралі маёнтак, і Отан з жонкай і дзецьмі з’ехаў у II Рэч Паспалітую. З 1922 года працаваў настаўнікам гісторыі ў Браслаўскай гімназіі. З пачатку 1930-х — у Друі.

Хварэў на сухоты[5]. Памёр у Вільні пасля перанесенай аперацыі[4].

Дзейнасць

Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, сярэдняга Падзвіння, Белавежскай пушчы. Выдаў кнігі пра Дзісну, Друю, Глыбокае, Браслаў, Браслаўскі павет[6]. На старонках месячніка «Echa Leśne» змяшчаў артыкул па гісторыі Белавежскай пушчы, складзеных на аснове архіваў. Апошняя праца пра Белавежскую пушчу пабачыла свет ужо па яго сконе.

Творы

Ушанаванне памяці

У 2012 годзе на будынку Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрытая памятная дошка Отану Гедэману[2][7].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/otto-hedemann
  2. 1 2 Календарь памятных дат Браславщины на 2017 год(руск.)  (недаступная спасылка). Портал браславского региона (22 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 30 сакавіка 2020.
  3. Гедэман, Ота Магнусавіч (гісторык ; 1887—1937)(нявызн.). Сводный электронный каталог бібліотек Беларусі. Нацыянальная біблітэка Беларусі. Праверана 30 сакавіка 2020.
  4. 1 2 Zgon historyka polsko-duńskiego w Wilnie // Gazeta Lwowska. — 20 maja 1937. — № Nr 110. — С. 1.
  5. Аўчыннікава, Раіса Магнус Гедэман - метэаролаг з Васілевіч(нявызн.). Блог Раісы Аўчыннікавай. Геоверсум (16 красавіка 2013). Праверана 30 сакавіка 2020.
  6. Г. А. Каханоўскі. Гедэман Ота Магнусавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 503
  7. Хітроў, Аляксандр Представители девяти стран приняли участие в празднике традиционной культуры “Браславские зарницы-2012”(руск.) . Фотохроніка Беларусі. БелТА (18 чэрвеня 2012). Праверана 30 сакавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных