wd wp Пошук:

Фрэнк Геры

Фрэнк Оўэн Геры (англ.: Frank Owen Gehry, сапраўднае імя Эфраім Оўэн Гольдберг, англ.: Ephraim Owen Goldberg; нар. 28 лютага 1929, Таронта) — адзін з найбуйнейшых архітэктараў сучаснасці, які стаяў ля вытокаў архітэктурнага дэканструктывізму. Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі 1989 года.

Біяграфія

Фрэнк Геры нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Польшчы. Яго дзед гандляваў будаўнічымі матэрыяламі, а бацька валодаў крамай гандлёвых і гульнявых аўтаматаў. Малады Эфраім (Фрэнк) быў збіты на глебе антысемітызму, і гэтая псіхалагічная траўма паслужыла падставай змяніць прозвішча і разам з сям’ёй пераехаць у Амерыку. З 17 гадоў Геры жыў у Лос-Анджэлесе. Вучыўся спачатку ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі (бакалаўр, 1954), а затым у Гарвардскім універсітэце (магістр, 1957). Працаваў у праектных фірмах В. Груна, Перэйры і Лакмана ў ЗША, у архітэктара А. Рамондэ ў Францыі. У 1962 годзе вярнуўся ў ЗША і адкрыў у Лос-Анджэлесе сваё бюро з іншым архітэктарам, а ў 1967 годзе яно было пераўтворана ў Frank O. Gehry and Associates. У 2014 годзе кампанія была адной з вядучых архітэктурных фірм свету, у якой працавалі больш за 200 архітэктараў.

У 1950—1960-я гады Фрэнк Геры знаходзіўся пад уплывам Фрэнка Лойда Райта; архітэктар звярнуўся да тэмы постмадэрнізму ў 1978 годзе, дасціпна перабудаваўшы ўласны асабняк 1920-х гадоў пабудовы.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Frank O. Gehry
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11890888X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таронта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Архітэктары небаскробаў
Катэгорыя·Архітэктары ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Архітэктары-мадэрністы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Псеўданімы
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Канады
Катэгорыя·Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Залатога юбілею каралевы Лізаветы II