wd wp Пошук:

Окана

О́канавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Эса, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Лепель, каля вёсак Окана і Селішча.

Плошча паверхні 4,13 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 1,84 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады 6,34 млн. м³. Плошча вадазбору 46,77 км².

Катлавіна Окана рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на паўднёвым усходзе і поўдні 2—5 м), на поўначы невыразныя невыразныя, пад лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,3 м, пясчаныя, тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Паўднёва-заходнія і паўночныя берагі возера сплавінныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй да 700 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж заходніх, ўсходніх і паўднёва-усходніх берагоў пясчанае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 2 м, уздоўж берага паласа надводнай расліннасці шырынёй да 200 м. Упадае ручай, на паўднёвым усходзе выцякае рака Оканіца.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь, мянтуз, гусцяра і іншыя рыбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці