wd wp Пошук:

Ніна Фёдараўна Федарук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Федарук. Ніна Фёдараўна Федарук (нар. 25 ліпеня 1951, в. Воля Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык і палітык. Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Працоўную дзейнасць пачала медсястрой Пялішчанскага ўрачэбнага ўчастка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Брэсцкай абласной бальніцы, участковым урачом-тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Мікашэвіцкай бальніцы Лунінецкага раёна, галоўным урачом Дамачаўскай гарадской пасялковай бальніцы Брэсцкага раёна. Займала пасаду галоўнага ўрача Брэсцкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[2], юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[3].

Зноскі

  1. ФЕДОРУК НИНА ФЕДОРОВНА(недаступная спасылка)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка 2012 г. № 460 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (нявызн.).
  3. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта